Свята Шчодрыкі

На Беларусі 13 студзеня праходзіць свята Шчодрыкі. Не абышло яно і ДУА «Кароткавіцкая сярэдняя школа Жлобінскага раена».
Вучні 7 класа падрыхтавалі тэтралізаванае прадстаўленне. Яны пераапрануліся ў розных герояў і па мясцовых звычаях «вадзілі казу». Спачатку Дзед Мароз павіншаваў усіх са святам. Ад радасці Каза пачала так скакаць, што мяшала іншым танчыць пад вяселую народную мелодыю. За гэта прысутныя захацелі з Казы садраць скуру і пашыць халяву. З перапугу Каза страціла прытомнасць. Але пасля таго, як Механоша атрымаў падарункі, яна паднялася. У гэты час Цыганка варажыла па далоні, за што атрымала розныя прысмакі.
Мерапрыемства закончылася «засяваннем хаты» і словамі: «Сею, сею, засяваю, з Новым годам паздраўляю!».