На Беларусі 13 студзеня праходзіць свята Шчодрыкі.
Не абышло яно і нашу школу. Вучні 6 класа падрыхтавалі тэтралізаванае прадстаўленне. Яны пераапрануліся ў розных герояў і па мясцовых звычаях “вадзілі казу”. Спачатку Цыган “прадаваў” сваю Кабылу і прасіў яе “пакарміць”. Потым Каза танчыла так, што ўпала на падлогу і прыкінулася мертвай. Але пасля таго, як Механоша атрымаў падарункі, яна паднялася і павіншавала ўсіх са святам.
Па мясцовых традыцыях неабходна “засяваць хату”, што і зрабілі ўдзельнікі свята. Мерапрыемства закончылася словамі: “Сею, сею, засяваю, з Новым годам паздраўляю!”



