Казачнае прадстаўленне

Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. У гэта вераць нашы вучні і таму 24 снежня ў школе адбылося казачнае прадстаўленне.
Свята пачалося з таго, што Вядзьмарка зачаравала Снягурку. І дзеці зрабілі ўсе, каб унучка Дзеда Мароза прачнулася, елка замігала рознакаляровымі агнямі і настаў Новы год.
Потым на матацыкле прыехала баба Яга – байкерша. Яна ўкрала мяшок з падарункамі, але Дзед Мароз са Снягуркай запрасілі госцю на свята. І яна разам з іншымі казачнымі героямі павіншавала ўсіх са святам і раздала навагоднія прысмакі.
Тым часам у школе працавала радыестанцыя “Кароткавічы FM” і блогерша КраШная Шапка вяла трансляцыю падзей, якія адбываліся на навагоднім маскарадзе.
Усе закончылася пажаданнем казачных герояў: “Хай у Вашым доме пануюць цяпло, любоў і радасць, а новы год прынясе спакой і здзяйсненне маленькіх ды самых смелых мараў”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *