Цудоўныя сельскія традыцыі працягваюць сваё існаванне ў аг.Кароткавічы. На мінулым тыдні прайшла вялікая падрыхтоўка да конкурсу гасціннасці і таленту «Кароткавіцкія сустрэчы». Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла ДУА “Кароткавіцкая сярэдняя школа Жлобінскага раена”. Калектывам установы была наладжана работа школьнага падвор’я, на якім размяшчаліся “Вароты шчасця”, зброя ваенных гадоў. Тут наведвальнікі змаглі пакаштаваць салдацкай кашы і рыбнай юшкі. Дзеці мелі магчымасць пагуляць у цікавыя гульні, набыць смачных пачастункаў. Яскравым момантам стаў “Конкурс караваяў”, які ацэньвалі старшыня сельскага савета Навуменка А.В. і дырэктар СУП”Агра-Кароткавічы” Бахцін М.С.
Па выніках конкурсу Кароткавіцкая сярэдняя школа заняла 1 месца і была ўзнагароджана каштоўным падарункам.
Нягледзячы на восеньскі дождж , свята на школьным падвор’і атрымалася вельмі шчырым і цёплым.
